Жизнь

Галасы Незалежнасці. Зміцер Крук

114 Журнал

Пытанні «інтэграцыі» з Расіяй выходзяць за межы эканомікі, лічыць Зміцер Крук, эксперт Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC).

Да інфармацыі пра «паглыбленную інтэграцыю» з Расіяй я стаўлюся досыць сур’ёзна. Нам кажуць, што гэта датычыць выключна эканамічных пытанняў, але нават яны закранаюць даволі шырокія сферы паўсядзённага жыцця кожнага грамадзяніна – і, па сутнасці, выходзяць за межы эканомікі.

Напрыклад, калі кажуць пра нейкія ўзгадненні падаткавых ці грамадзянскіх кодэксаў дзвюх краінаў, гэта тое, што адаб’ецца на працы і жыцці кожнага з нас. 

Пад гэтай маркай нас можа чакаць паступовае змяненне правіл гульні, якое ў пэўны момант зробіць прастору вакол нас іншай у параўнанні з тым, што мы маем сёння. 

Калі сёння кажуць аб тым, што інтэграцыйныя працэсы тычацца нацыянальнай эканомікі Беларусі, узнікаюць пытанні: а што гэта будзе за эканоміка ў рамках такой «паглыбленнай інтэграцыі»? Гэтае пытанне стварае няпэўнасць. 

Мы павінны ведаць, разумець тое, што ад нашага імя, ад імя беларускага народу, адбываецца ў перамовах на гэты конт і, адпаведна, кожны з нас павіны даваць адказы на такія магчымасці і прыняць удзел у прыняцці гэтых рашэнняў.

Читайте дальше:

Главная игра – именно политическая. Как Россия использует экономику, чтобы поглотить Беларусь

В пасти медведя. Как «счетоводы» планируют отобрать нашу независимость

Пророссийские настроения в Беларуси: мифы и цифры

Комментировать