Хто баіцца Ларысы Геніюш? Цэнзура мінулага як цёплая коўдра
Выпраўленне рэчаіснасці – нармальны занятак паэтаў і дыктатараў. Персанажы рознай ступені адукаванасці, асабістага тэмпераменту, менеджэрскага таленту і памераў бюджэту вырабляюць гэты свет з уласных мрояў, прыватных комплексаў і персанальных разборак з жывымі і мертвымі. Паэт – бясспрэчны канкурэнт улады ў справе адбудовы паветраных замкаў і кантроля над супольнай свядомасцю. Ён замінае кіраванаму шчасцю. Асабліва калі сістэма не мае ўнутраных рэсурсаў росту і дбае адзінае аб самазахаванні.